https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прадставіла для разгляду ў МАГАТЭ даклад аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы


У Беларусі падрыхтаваны чарговы (восьмы) Нацыянальны даклад аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы, паведамілі ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнаглядзе).
Распрацоўкай даклада займаўся Дзяржатамнагляд у супрацоўніцтве з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання і арганізацыямі. У адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі даклад прадстаўлены ў МАГАТЭ для яго разгляду.

Дакумент размешчаны ў адкрытым доступе на сайце Дзяржатамнагляду. Краіны - удзельніцы канвенцыі (дагаворныя бакі) рыхтуюць нацыянальныя даклады аб яе выкананні раз у 3 гады. 8-ы Нацыянальны даклад адлюстроўвае выкананне абавязацельстваў Беларусі ў 2016-2019 гадах з улікам будаўніцтва першай АЭС.

У дакладзе прыведзена інфармацыя аб заканадаўчай і рэгулюючай аснове забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, рэгулюючым органе, адказнасці ўладальніка ліцэнзіі, прыярытэтнасці бяспекі, фінансавых і людскіх рэсурсах, уліку чалавечага фактару, забеспячэнні якасці, ацэнцы і праверцы бяспекі, радыяцыйнай абароне, аварыйнай гатоўнасці, а таксама па іншых пытаннях.

Згодна з устаноўленай працэдурай, краіны, што ратыфікавалі канвенцыю, на працягу 3 месяцаў будуць вывучаць нацыянальныя даклады іншых дагаворных бакоў і фармуляваць пытанні і каментарыі да іх.

Абарона нацыянальных дакладаў адбудзецца ў сакавіку-красавіку 2020 года на пляцоўцы МАГАТЭ ў ходзе чарговай нарады дагаворных бакоў.

Канвенцыя аб ядзернай бяспецы прынята 17 чэрвеня 1994 года. Яна накіравана на дасягненне і падтрыманне высокага ўзроўню ядзернай бяспекі ва ўсім свеце на аснове ўмацавання нацыянальных мер і міжнароднага супрацоўніцтва, стварэнне і падтрыманне на ядзерных устаноўках эфектыўных сродкаў абароны ад патэнцыяльнай радыяцыйнай небяспекі, прадухіленне аварый з радыелагічнымі наступствамі і змякчэнне іх наступстваў у тым выпадку, калі яны адбудуцца.

Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб ядзернай бяспецы ў 1998 годзе.

27 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Ядерная безопасность Конвенция Белорусская АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме