https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Войскі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання (ПЗАК) Узброеных сіл Беларусі справіліся з задачамі, якія былі пастаўлены перад імі ў рамках камандна-штабных вучэнняў


Аб гэтым заявіў 11 верасня на 227-м агульнавайсковым палігоне ў Барысаве (Мінская вобласць) камандуючы ПЗАК Андрэй Жук.
Паводле слоў Андрэя Жука, у перадапошні дзень вучэнняў войскі ПЗАК "адпрацоўвалі практычныя пытанні вядзення абарончага бою". Ад войскаў аператыўнага камандавання ў адпрацоўцы эпізоду вучэнняў былі задзейнічаны "механізаваныя і танкавыя падраздзяленні, падраздзяленні СПА, артылерысты".

"Як камандуючы магу ацаніць, што войскі камандавання з тымі задачамі, якія былі пастаўлены перад намі, справіліся, — сказаў генерал-маёр Жук. — На гэтых вучэннях акрамя непасрэдна вядзення баявых дзеянняў вялікае значэнне надаецца пытанням усебаковага забеспячэння — тэхнічнага, тылавога, медыцынскага. Вырашаюцца задачы эвакуацыі параненых, эвакуацыі і аднаўлення тэхнікі".

БелаПАН, 12 верасня 2018
 
Дата публикации:12.09.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
Военные учения Безопасность Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме