Размова на мерапрыемстве ішла сярод іншага аб тым, каб выходзіць на пэўныя аб`ёмы жыллёвага будаўніцтва і вырашаць пытанне за кошт вышыннасці жылля.
"Не разганяйцеся на завоблачныя вышыні. Не трэба больш за 10-11 паверхаў дамы будаваць у Баранавічах. Па-першае, ніхто ж, напэўна, з начальнікаў не жыве вышэй за 10-ы паверх. А калі і жыве, то гэта рэдкі чалавек. Я да таго, што не вельмі прыемна людзям жыць там - за аблокамі. Не трэба гэтыя "хмарачосы" будаваць у Беларусі. У нас месца хапае. Будуйце камфортнае жыллё", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама падтрымаў ідэю аб развіцці пасёлкаў-спадарожнікаў. "Калі ў вас ёсць побач (такія населеныя пункты.), сувязь добрая - аўтамабільная, аўтобусная, трэба там развіваць будаўніцтва. За 200 тыс. Баранавічы выходзіць не павінны, паколькі вы проста ператворыце горад у мурашнік, і ўжо вам будзе нязручна жыць, не кажучы аб вашых дзецях і ўнуках. Таму акуратна і асцярожна трэба да гэтага падыходзіць. Зыходзьце ў планаванні будаўніцтва менавіта з гэтага", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
22 сакавіка 2019, Баранавічы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
22 сакавіка 2019, Баранавічы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА