https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануюць па максімуме замясціць імпартныя вірусныя вакцыны, першыя крокі ўжо зробленыя


Вытворчасць вірусных вакцын у Беларусі павінна быць гнуткай і пры неабходнасці перабудоўвацца пад патрэбы сённяшняга дня. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па развіцці Віцебскай вобласці
Аб стварэнні ўласнай віруснай вакцыны ў Беларусі задумаліся ў перыяд пандэміі. Тады ж у краіне і прыступілі да распрацовак і арганізацыі неабходнай вытворчасці. Пляцоўкай было абрана прадпрыемства «БелВітуніфарм» пад Віцебскам. Аднак з цягам часу пандэмія адступіла і, атрымліваецца, вакцына ад каранавіруса сёння не настолькі актуальная, як год ці два таму.

У арганізацыю вытворчасці ўжо ўкладзеныя вялікія грошы, і яны павінны прыносіць аддачу, падкрэслівае Прэзідэнт Беларусі. Калі вакцына ад каранавіруса сёння не так запатрабаваная, то неабходна пераарыентаваць вытворчасць. І гэта цалкам магчыма. Сёння задача нумар адзін — наладзіць імпартазамяшчэнне найбольш папулярных вакцын. Напрыклад, Беларусь у вялікай колькасці завозіць вакцыны ад грыпу.

«Кіраўніком дзяржавы было дадзена даручэнне, каб мы не зацыкліваліся толькі на вакцыне ад кавіду. Каб гэта была гнуткая вытворчасць і рэагавала на сучасныя вірусныя выклікі. Каб гэта была вытворчасць, якая можа лабільна перабудоўвацца пад патрэбы сённяшняга дня. Гэта можа быць вакцына ад грыпу, ад іншых інфекцый, якія нам будуць пагражаць. Менавіта на гэтым ставіўся акцэнт», — распавёў Барыс Андрасюк.

Акрамя таго, напрацаваныя ў «БелВітуніфарме» тэхналогіі можна шырока выкарыстоўваць для вытворчасці іншых лекавых сродкаў.

«Тут варта падумаць аб больш маштабных планах і пашырэнні лінейкі прадукцыі, каб не абмяжоўвацца адной вакцынай. Як мяне інфармуюць, ёсць перспектыўная прапанова аб выпуску проціпухлінных прэпаратаў для лячэння захворванняў крыві. Вельмі важны напрамак», — падкрэсліў падчас нарады Аляксандр Лукашэнка.

«Прамежкавыя вынікі мы ўжо можам падводзіць, таму што вакцына ўжо выпушчаная. Яна праходзіць зараз першасныя клінічныя выпрабаванні на жывёл. Папярэднія вынікі паказалі сваю эфектыўнасць. Так, не ўсе серыі прайшлі кантроль, на жаль. Таму што вірусная вакцына для нас — гэта новая сцежка. Але партыя, якая выпушчана, ужо паказала сваю эфектыўнасць на жывёлах. І ў нас ёсць надзея на далейшае маштабаванне», — дадаў намеснік міністра.

Губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін у сваю чаргу заўважыў, што калі COVID-19 і адступіў, то рэгулярна з’яўляюцца новыя штамы каранавіруса і захворванні, навукоўцы не выключаюць узнікнення іншай пандэміі. А значыць, у любым выпадку трэба быць у поўным узбраенні.

«Мы павінны быць гатовыя да ўсяго, і таму тое, што мы робім, не страціла актуальнасці. На базе „БелВітуніфарма“ фармуюцца новыя вытворчасці, сфармаваны ўжо навукова-даследчы інстытут. Я думаю, гэта ядро будучага кластара, які мы ствараем», — адзначыў Аляксандр Субоцін.

Звязда, 22 жніўня 2023
 
Дата публикации:22.08.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Вакцина Коронавирус Импортозамещение Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме