https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія натарыусы ў 2019 годзе правядуць пяць акцый па бясплатным кансультаванні


Аб гэтым паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.
Праўленне Беларускай натарыяльнай палаты ўстанавіла даты правядзення рэспубліканскіх акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу ў 2019 годзе. 

Такія мерапрыемствы традыцыйна прымеркаваны да дзяржаўных свят і іншых памятных дат краіны. Звярнуцца да натарыуса і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні можна будзе 15 сакавіка (акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі Беларусі), 4 мая (да святкавання Дня Перамогі) 2 ліпеня (да святкавання Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).

Бясплатныя кансультацыі таксама пройдуць 14 кастрычніка (акцыя прысвечана Дню маці ў Беларусі) і 29 лістапада (прымеркавана да Дня юрыста). У час маючых адбыцца мерапрыемстваў спецыялісты дадуць бясплатныя кансультацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасцісці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў.

Мерапрыемствы перш за ўсё накіраваны на забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва. Штогод у час такіх акцый натарыусы бясплатна кансультуюць амаль 15 тыс.

Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле "Знайсці натарыуса".

14 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.01.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:277
 
Ключевые слова:
Юридическая консультация Нотариус Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме