https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі затрымалі 30-гадовага расейца, падазраванага ў тэрарызме і ўдзеле ў «Ісламскай дзяржаве»


Дзяржсакратар Рады бясьпекі Станіслаў Зась расказаў 9 кастрычніка пра затрыманьне ў Беларусі замежніка, падазраванага ў тэрарыстычных дзеяньнях, у тым ліку забойстве. Цяпер зьявіліся падрабязнасьці.
Афіцыйны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Дзьмітры Брылёў расказаў, што 4 кастрычніка ў менскім аэрапорце затрымалі 30-гадовага грамадзяніна Расеі, ордэр на арышт якога выдалі ў Аўстрыі.

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску, цягам 40 дзён аўстрыйскі бок мае падрыхтаваць дакумэнты, на падставе якіх будуць прымацца далейшыя рашэньні.

«Паводле папярэдніх зьвестак, мужчыне інкрымінуюць забойства, злачынствы, зьвязаныя з тэрарызмам, прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў і ўдзел у злачыннай арганізацыі — гаворка аб „Ісламскай дзяржаве“», — расказаў Дзьмітры Брылёў.

Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась раней казаў, што затрыманы «будзе выдадзены адпаведным службам», але не ўдакладняў, службам якой краіны.

Паводле Зася, сур’ёзных перадумоваў для тэрарыстычнай пагрозы і распаўсюду тэрарыстычных ідэалёгіяў у Беларусі няма, але любапя краіна цяпер не застрахаваная ад атакаў, у тым ліку ад кібэратакаў. Ён дадаў, што сярод зьнешніх рызыкаў для Беларусі – транзыт асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці, спробы правесьці фінансавыя апэрацыі з грашыма для тэрарыстаў.

Радыё Свабода, 11 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:11.10.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:386
 
Ключевые слова:
Интерпол Терроризм Исламское государство Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме