https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт звольніў кіраўнікоў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету


Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла вечарам 2 мая прэс-служба беларускага кіраўніка.
Начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Сяргей Новікаў і яго намеснік Аляксандр Дуньковіч вызваленыя ад пасад за непрыняцце мер па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі ў падведамных арганізацыях. 

Выступаючы 24 красавіка са штогадовым пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, Лукашэнка прыгразіў Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету разабрацца з парушэннямі закона метадамі 1990-х гадоў.

"З ёй трэба таксама больш сур`ёзна разабрацца. Мабыць, у Зася (дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.) рукі не даходзяць. Зрабіліся нахабнымі да такой ступені, што браканьеры — рыбаловы і паляўнічыя — там ужо з`явіліся, як гэта было раней", — заявіў афіцыйны лідар.

"Адзін выпадак адбыўся. Мяне аператыўнікі праінфармавалі, як жарт пераслалі праваахоўныя органы. Ну проста сорамна. Загружаюць фуру гэтай рыбай, ужо, напэўна, напаўздохлай, і вязуць у Мінск і па адрасах развозяць. Адрасы мне на стол паклалі. І адкуль інфармацыя пайшла? Звычайны кіроўца, які гэта вёз. Мат-перамат, кажа, ды колькі можна, у мяне ўжо машына, кажа, растапырылася, развальваецца ад гэтага грузу, я яе не магу давезці, я ўжо забыўся, калі спаў. Амаль працытаваў цалкам", — прывёў падрабязнасці Лукашэнка.

"Вы што, з глузду там з`ехалі? — працягнуў ён. — Ці мне прымаць жорсткія меры, як у першыя гады свайго жыцця прэзідэнцкага, калі забівалі людзей на трасе Масква — Берлін? Калі я пасылаў жменьку надзейных людзей з аўтаматамі, якія перастралялі там палову і навялі парадак на працягу месяца?"

"А калі ўжо хочаце рыбы паесці, ну скажыце. У вас, у міністраў, прамая сувязь са мной, патэлефануйце мне, і я знайду вам, як рыбу прывезці. Не ганьбіце. Прытым мы ж не забараняем ні рыбалку, ні паляванне. Ідзіце палюйце паводле закона, згодна з правіламі, лавіце рыбу", — заклікаў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 2 мая 2018
 
Дата публикации:02.05.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:590
 
Ключевые слова:
Охрана природы Браконьерство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме