https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прызначаныя новыя кіраўнікі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ


Пра гэта паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка 6-га лютага прызначыў новых кіраўнікоў найбуйнейшых дзяржаўных СМІ. Прызначаныя новыя кіраўнікі Белтэлерадыёкампаніі і газеты "СБ. Беларусь сегодня" — іх узначалілі адпаведна Іван Эйсмант, былы намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі, і Дзмітрый Жук, былы гендырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў прызначэнне Ігара Луцкага (былы першы намеснік міністра інфармацыі) на пасаду генеральнага дырэктара тэлеканала СТВ.

"Калі шчыра, з усіх кадравых прызначэнняў (а іх было, напэўна, тысячы... у гэтым кабінеце нямала) я сябе неяк няўтульна адчуваю сёння. Таму што часта даводзіцца людзей мяняць, таму што яны не справіліся з абавязкамі, больш за ўсё. І часам — з пераводам на іншую працу. Але кіраўнікі, на пасаду якіх у прынцыпе вы заступаеце, гэта людзі вельмі годныя — і Давыдзька, і Якубовіч, і Казіятка, і многія іншыя. Людзі годныя, і ў сувязі з гэтым іх нельга страціць", — падкрэсліў Лукашэнка.

Іван Эйсмант змяніў на пасадзе старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку, які ўзначальваў кампанію са снежня 2010 года. У студзені 2018-га Давыдзька быў абраны старшынёй прапрэзідэнцкага грамадскага аб`яднання "Белая Русь".

Эйсмант нарадзіўся ў 1977 годзе ў Гродне. У 1998 годзе скончыў ВНУ, атрымаўшы дыплом юрыста. На тэлебачанне прыйшоў вядучым праграмы "Дзелавое жыццё". У далейшым вёў праграмы "Сфера інтарэсаў", "Зона Х", "Навіны", "Панарама". З 12 мая 2017 года працаваў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Муж преэ-сакратара прэзідэнта Наталлі Эйсмант. 

Дзмітрый Жук змяніў на пасадзе галоўнага рэдактара газеты "СБ. Беларусь сегодня" Паўла Якубовіча, які кіраваў гэтым друкаваным выданнем Адміністрацыі прэзідэнта з 1995 года.

Жук нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Леткаўшчына Мінскай вобласці. У 1992—1993 гадах выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Мінску, з 1993-га па 1997-мы працаваў на розных пасадах у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацбанка. У 1997 годзе перайшоў на працу ў прадстаўніцтва агенцтва Інтэрфакс у Беларусі. У 1999 годзе быў прызначаны кіраўніком прэс-службы прэзідэнта, у 2003-м — дырэктарам дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА.

Ігар Луцкі прызначаны гендырэктарам СТВ замест Юрыя Казіяткі, які кіраваў тэлеканалам з 2005 года.

Луцкі нарадзіўся ў 1972 годзе ў горадзе Столін Брэсцкай вобласці. У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У 1995—2004 гадах працаваў у канцылярыі прэзідэнта і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у 2004—2006 гадах — намеснік гендырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар ПУП "Новае радыё", у 2008—2014 гадах — першы намеснік гендырэктара БелТА. Да цяперашняга часу Луцкі працаваў на пасадзе першага намесніка міністра інфармацыі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2018
 
Дата публикации:06.02.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:516
 
Ключевые слова:
СМИ Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме