https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МНС і МУС правяраюць месцы масавага знаходжання людзей і жыллё на бяспеку


Гэта прадугледжана сумесным планам двух ведамстваў, паведамілі ў МУС.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства ўнутраных спраў правяраюць месцы масавага знаходжання людзей і жыллё на бяспеку. Выратавальнае і міліцэйскае ведамствы разам займаюцца выяўленнем пустуючых дамоў, старых будынкаў і збудаванняў, недабудаваных аб`ектаў, не абароненых ад несанкцыянаванага доступу.

"Пры выяўленні такіх будынкаў мы інфармуем мясцовыя органы ўлады, каб яны прынялі меры рэагавання ў адпаведнасці з заканадаўствам", - адзначылі ў МУС.

Абследуюцца паддашкі, падвалы, лесвічныя клеткі, тамбуры і іншыя месцы агульнага карыстання ў шматкватэрных дамах.

Мясцовым уладам накіроўваюцца прапановы аб абсталяванні пад`ездаў сістэмамі відэаназірання, у тым ліку з прыцягненнем у парадку долевага ўдзелу жыльцоў, уласнікаў будынкаў і збудаванняў, адзначылі ў міністэрстве.

МНС і МУС праводзяць маніторынг каля гандлёва-забаўляльных цэнтраў і ў іншых месцах масавага знаходжання людзей. У цэнтры ўвагі ў тым ліку паркоўкі з пункту гледжання праезду спецыяльнай тэхнікі.

Пры выяўленні парушэнняў будуць уносіцца прадстаўленні аб іх устараненні. Вінаватых службовых асоб прыцягнуць да адказнасці па арт. 24.3 КоАП. Акрамя таго, МНС і праваахоўнікі сумесна з іншымі зацікаўленымі наведваюць сем`і, у якіх дзеці прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне або якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

"Пры выяўленні фактаў пакідання дзяцей у небяспецы іх будуць неадкладна забіраць, а вінаватых - прыцягваць да ўстаноўленай законам адказнасці", - падкрэслілі ў МУС.

Наведваюць спецыялісты таксама дамы, дзе збіраюцца людзі, якія вядуць асацыяльны спосаб жыцця, п`яныя кампаніі. Не застаюцца без увагі адзінокія і адзінока пражываючыя старыя. Спецыялісты ацэньваюць умовы пражывання, праводзяць растлумачальную работу.

Запланавана таксама серыя сумесных прафілактычных мерапрыемстваў у працоўных калектывах. Спецыялісты нагадаюць аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, аб правілах пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібных участках.

30 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.03.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:505
 
Ключевые слова:
Пожарная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме