https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі з`яўляецца адэкватнай рэакцыяй на паскораную мілітарызацыю Усходняй Еўропы і рост ваеннай актыўнасці ЗША і НАТА


Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Застаючыся паслядоўным прыхільнікам забеспячэння міру і бяспекі, выконваючы раней узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы, Рэспубліка Беларусь разам з партнёрамі, а таксама ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі прыкладае максімум намаганняў для ўмацавання ўзаемадзеяння ў барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі рознага характару. Размяшчаючы тактычную ядзерную зброю на беларускай тэрыторыі, мы адэкватна рэагуем на паскораную мілітарызацыю Усходняй Еўропы і рост ваеннай актыўнасці ЗША і НАТА", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта не адмяняе мірныя ініцыятывы, якія вылучаюцца беларускім бокам у інтарэсах перазапуску дыялогу па пытаннях еўрапейскай і глабальнай бяспекі на роўных умовах на карысць усёй планеты.

15 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Ядерное оружие НАТО Международная безопасность Евросоюз США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме