https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўнесены змяненні ва ўмовы і парадак аднясення грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных для атрымання льготных крэдытаў


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 лістапада 2017 года нумар 835, паведамляе са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам зацверджана ў новай рэдакцыі Палажэнне аб аднясенні грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных для атрымання дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылля.

У прыватнасці, пашыраны пералік даходаў, з якіх складваецца сукупны даход сям`і.

Да іх, напрыклад, аднесены даходы натарыусаў, якія займаюцца дзейнасцю ў натарыяльных бюро; даплаты за вучоныя ступені і званні; грашовыя выплаты грамадзянам, якія маюць ганаровыя званні, калі яны маюць штомесячны характар; гранты Прэзідэнта ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры; даходы, атрыманыя ад выкарыстання аб`ектаў інтэлектуальнай уласнасці і г. д.

Акрамя таго, зменены парадак вызначэння заяўленага кошту маёмасці грамадзянамі. Пастанова ўступае ў сілу з 17 лістапада.

15 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:490
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Соцзащита в Беларуси Строительство Господдержка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме