https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зацвярджаецца юбілейны медаль "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 356 "Аб устанаўленні юбілейнага медаля "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам зацверджаны палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

Гэтым медалём будуць узнагароджвацца ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; ветэраны Узброеных Сіл, службовыя асобы дзяржаўных органаў Беларусі і іншых краін, а таксама іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці рэспублікі і будаўніцтва Узброеных Сіл.

Медаль вырабляецца з медна-нікелевага сплаву. На яго правым баку адлюстравана эмблема Узброеных Сіл Беларусі. Над ёй па крузе размешчаны надпіс "Сэрцам адданыя роднай зямлі", унізе на хвалістай выгнутай залацістай стужцы - надпіс "1918 - 2018".

На адваротным баку медаля па акружнасці адлюстраваны серабрысты лаўровы паўвянок з выгнутай стужкай ля асновы, які ў верхняй частцы пераходзіць у надпіс "Рэспубліка Беларусь". Пад ім - зорка Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў серабрыстых праменях, ніжэй - надпіс "Узброеным Сілам 100 год".

29 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:960
 
Ключевые слова:
Государственные награды "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь" Юбилейная медаль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме