Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Дзеючы Асноўны Закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.
Захаванне норм, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з`яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння дастойных умоў жыцця грамадзянам.
Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная работа, з`яднанасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да працвітання.
Жадаю ўсім здароўя, дабра, шчасця і міру.