У астатніх гарадах: Лідзе, Наваполацку, Рэчыцы, Барысаве, Асіповічах, Горках, Жодзіне, Салігорску і Лунінцы, пазначаных у анонсе акцыі, на ананімны заклік да пратэстаў ніхто не адгукнуўся.
Заклік прыпісваюць беларускім анархістам ды ініцыятыве «Рэвалюцыйнае дзеяньне».
Ініцыятыва «Рэвалюцыйнае дзеяньне» пракамэнтавала нявыхад большасьці людзей на акцыі 18 сакавіка:
«Нам не хапіла мэдыйных магутнасьцяў, а таксама інфармацыя пра акцыі пачала распаўсюджвацца занадта позна. Многія сацыяльныя мэдыі адмовіліся публікаваць інфармацыю пра акцыі, якая нібыта ёсьць фэйкавай».