https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шырокая грашовая маса ў Беларусі за верасень зменшылася на 1,1 працэнта


Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага банка Беларусі.
Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 кастрычніка склала Br32,679 млрд, скараціўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 верасня на 1,1 працэнта.

Аб`ём наяўных грошай у абароце (грашовы агрэгат M0) за верасень павялічыўся да Br1,6 млрд, або прыкладна на 4,3 працэнта.

Актыўная рублёвая грашовая маса - грашовы агрэгат M1, які ўключае наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (сродкі на бягучых рублёвых рахунках, уклады да запатрабавання ў рублях, іншыя рахункі ў рублях), - у верасні павялічылася на 4,2 працэнта і склала Br4,558 млрд.

Грашовы агрэгат М2 (грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні), які ўключае агрэгат М1 і іншыя (тэрміновыя, умоўныя) дэпазіты ў нацыянальнай валюце, на 1 кастрычніка склаўся на ўзроўні Br9,638 млрд, павялічыўшыся за верасень на 3,3 працэнта.

Аб`ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за верасень вырас да Br159,9 млн, або на 3,6 працэнта. Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2*), якая акрамя агрэгата М1 уключае іншыя (тэрміновыя, умоўныя) рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, на 1 кастрычніка склала Br9,798 млрд і павялічылася за мінулы месяц на 3,3 працэнта.

Аб`ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у замежнай валюце, за верасень скараціўся да Br2,037 млрд, або на 5,4 працэнта.

14 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:688
 
Ключевые слова:
Финансы Денежная масса Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме