Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, раніцай 21 снежня ў Белавежскай пушчы за 100 метраў ад мяжы брэсцкія памежнікі выявілі 23 кані.
У ходзе разбору высветлілася, што "парушальнікі" прыйшлі з Польшчы. Месца іх пастаяннай "прапіскі" — польская фермерская гаспадарка, якая знаходзіцца паблізу ад мяжы.
Пасля выканання ўсіх фармальнасцяў памежнікі перадалі табун польскаму боку.
Ларыса Шыганава, БелаПАН
Брэст, 22 снежня 2016
Брэст, 22 снежня 2016