Ад займанай пасады таксама вызвалены Канстанцін Мартынецкі — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Паведамляецца, што Косінец і Мартынецкі вызваленыя ад пасад "у сувязі з пераходам на іншую працу".
Чуткі пра магчымыя кадравыя перастаноўкі ў Адміністрацыі прэзідэнта хадзілі ўжо некалькі месяцаў.
6 лістапада партал tut.by са спасылкай на інфармаваную крыніцу паведаміў аб тым, што пасаду кіраўніка Адміністрацыі можа заняць былы прэм`ер-міністр Сяргей Сідорскі, цяперашні міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (кіруючы орган ЕАЭС). Паводле слоў крыніцы, у кіраўніцтве краіны зараз патрэбны "моцны гаспадарнік, здольны выразна фармуляваць пазіцыю".
10 лістапада Лукашэнка правёў нараду, падчас якой раскрытыкаваў працу сваёй адміністрацыі. "Мяне хвалюе галоўнае пытанне — у вас занадта вялікая запазычанасць перад прэзідэнтам па прапрацоўцы кадравых пытанняў, — заявіў ён. — У нас і па гаспадарчых суб`ектах, вызначальных прадпрыемствах, фактычна няма кіраўнікоў не адзін дзень і не адзін тыдзень. Гэта па-першае. Па-другое, нам варта з 1 студзеня будучага года прынцыпова змяніць сістэму і стыль працы Адміністрацыі прэзідэнта".
Звяртаючыся да Косінца, Лукашэнка сказаў: "Я ўвяду ў практыку, а вы вазьміце на кантроль заслухоўванне раз на квартал, дапусцім, кіраўніцтва Адміністрацыі, якое прыйдзе да мяне і раскажа людзям нейкія новыя ідэі. Не проста слізгаць па нахільнай, а ідэі. Прыму я іх ці не — гэта ўжо мая справа і маё права, але ідэі гэтыя павінны быць — зямныя, прыземленыя, непрычасаная. Гэтыя ідэі павінны быць ад канкрэтных людзей. Прычэсваць іх на ўзроўні кіраўніка Адміністрацыі і намеснікаў нельга. У адваротным выпадку ўсякая творчасць і свабода дзеянняў знікаюць у дзяржаўнага служачага".
Аляксандр Косінец узначаліў Адміністрацыю прэзідэнта 27 снежня 2014 года.
Валерый Міцкевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Лідзе (Гродзенская вобласць). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1991—2001 гадах быў старшынёй суда Мінскага раёна і горада Заслаўя.
У 2001—2005 гадах — намеснік міністра юстыцыі, член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
У 2005—2009 гадах — дырэктар Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце Беларусі, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.
З чэрвеня 2009 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.