Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0197 рубля (0,94%) да 2,074 рубля.
Курс долара вырас на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9572 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0054 рубля (0,18%) і склаў 3,0075 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту ўпалі ў гадзіны ранніх таргоў пятніцы, бо ўмацаванне амерыканскай валюты пагасіла надзеі, што зноў ажылі, на дамоўленасць АПЕК аб абмежаванні здабычы, адзначае Reuters. Ф`ючарсы на марку Brent раніцай знізіліся да 46,20 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 пятніцы вырас на 18,69 капейкі, склаўшы 65,1023 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2016
Мінск, 18 лістапада 2016