https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінпрацы прапануе праводзіць пераразлік дапамог па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў раз у год


Пра гэта заявіў 8 снежня першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.
Міністэрства працы і сацабароны прапануе разгледзець магчымасць пераразліку дапамог па доглядзе дзіцяці да трох гадоў не штоквартальна, а адзін раз у год.

Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч перад пашыраным пасяджэннем Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы па праекце закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей".

"Цяпер дапамога па доглядзе дзіцяці да трох гадоў пераглядаецца ў сувязі са змяненнем сярэдняй заработнай платы раз у квартал. Мы прапануем гэту норму выкласці ў іншай рэдакцыі: пераглядаць дапамогу адзін раз у год зыходзячы з сярэдняй заработнай платы за чацвёрты квартал, які мае самы максімальны памер у параўнанні з іншымі кварталамі, па стане на 1 лютага", - сказаў Андрэй Лабовіч.

8 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.12.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:892
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Декретный отпуск Индексация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме