Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 295 КК за незаконны абарот зброі і боепрыпасаў у дачыненні да грамадзяніна Расіі 1990 года нараджэння, жыхара Магілёва (мае від на жыхарства).
1 ліпеня супрацоўнікамі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па месцы жыхарства маладога чалавека былі знойдзены і канфіскаваныя 2 гранаты РГД-33, тры артылерыйскія снарады, асколачна-фугасны снарад, мінамётная міна і кулямёт Дзегцярова калібру 7,62 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2016
Мінск, 9 жніўня 2016