https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэспубліканскі бюджэт 2017 года захавае сацыяльную накіраванасць


Аб гэтым заявіла 13 верасня намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Зінаіда Мандроўская па выніках разгляду праекта бюджэту на наступны год.
Расходы на адукацыю плануецца павялічыць на 12,1 працэнта, ахову здароўя - на 18,5 працэнта. Будуць прыняты неабходныя меры для забеспячэння фінансавай стабільнасці фонду сацыяльнай абароны.

"У бюджэце запланаваны пералічэнні ў фонд сацыяльнай абароны - на выплаты матэрыяльнай дапамогі, пенсій дзяржаўным служачым, ваеннаслужачым, дапамогі, утрыманне дзіцячых спартыўных лагераў і спартыўных збудаванняў", - расказала Зінаіда Мандроўская.

Прадугледжаны сродкі на выплаты сацыяльных пенсій, дапамог на дзяцей. Практычна Br500 млн будзе накіравана на фарміраванне сямейнага капіталу. Зінаіда Мандроўская падкрэсліла, што ўрад адназначна захоўвае абавязацельства дзяржавы па сацыяльнай накіраванасці бюджэту.

"Разам з гэтым у нас яшчэ застаюцца пытанні да ўрада па фарміраванні бюджэту, яго напаўняльнасці, у тым ліку ў частцы актывізацыі рэальнага сектара эканомікі", - адзначыла намеснік старшыні камісіі.

14 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.09.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:630
 
Ключевые слова:
Бюджет Соцзащита в Беларуси Госпрограммы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме