Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць досыць актыўна, заявіў Вакульчык журналістам пасля даклада. "У цэлым сітуацыя ў нашай краіне застаецца досыць стабільнай і спакойнай. Праводзіцца перадвыбарная кампанія. Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны, што дастаткова высокая актыўнасць штабоў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты па зборы подпісаў, арганізацыі працы пікетаў. У штатным рэжыме працуюць выбарчыя камісіі", — цытуе старшыню КДБ дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Пры гэтым ён адзначыў, што "назіраецца досыць нізкі ўзровень цікавасці грамадзян Беларусі да прэтэндэнтаў з ліку прадстаўнікоў розных апазіцыйных структур". "У іх узнікаюць сур`ёзныя праблемы са зборам подпісаў з улікам нізкай цікавасці да іх з боку грамадзян Беларусі", — заявіў Вакульчык.
Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2016
Мінск, 18 ліпеня 2016