https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Астанкі амаль 2 тыс. вязняў знайшлі на месцы былога канцлагера "Шталаг 382" у Барысаве


Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным выданні Мінабароны "Белорусская военная газета "Во славу Родины".
Асабовы склад 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны праводзіць раскопкі ў Барысаве на месцы былога канцлагера для ваеннапалонных "Шталаг 382".

"За тры месяцы ваеннаслужачыя ўжо знайшлі астанкі амаль 2 тыс. вязняў. Асобы траіх удалося ўстанавіць дзякуючы медальёнам: ураджэнцы Расіі радавыя Аляксандр Гуляеў і Сцяпан Карняшоў, чырвонаармеец з Украіны Дзмітрый Грыдзенка. Яшчэ восем медальёнаў падрыхтавана да экспертызы", - піша выданне.

Паводле слоў камандзіра спецыялізаванага пошукавага ўзвода Аляксея Куцука, інфармацыя аб брацкай магіле паступіла з 60-га асобнага палка сувязі.

Калі будаўнікі капалі ямы для ўстаноўкі моцных бетонных апор будучага будынка, яны натрапілі на чалавечыя астанкі. Будаўнічыя работы былі адразу спынены. Спачатку правялі разведку: агледзелі мясцовасць, арганізавалі архіўна-даследчую работу, склалі прыкладны план-чарцёж канцлагера, паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі і камандаваннем воінскай часці.

Пасля таго як была сабрана неабходная інфармацыя аб аб`екце, аформлены інфармацыйны ліст і атрыманы дазвол мясцовых органаў улады, ваеннаслужачыя прыняліся за работу.

7 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.09.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:696
 
Ключевые слова:
Барысаў Военнопленные Концлагерь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме