https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прынцыпы зялёнай эканомікі актыўна ўкараняюцца ў Беларусі


Аб гэтым 24 чэрвеня заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў, навакольнага асяроддзя Міністэрства эканомікі Дзмітрый Матусевіч на прэс-канферэнцыі "Дзяржаўная экалагічная палітыка: укараненне механізмаў зялёнай эканомікі".
Як падкрэсліў Дзмітрый Матусевіч, прынцыпы зялёнай эканомікі ўжо інтэграваны ў Нацыянальную стратэгію ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года.

"Сёння яны разглядаюцца як інструмент забеспячэння ўстойлівага развіцця і экалагічнай бяспекі краіны. Усё больш дзяржаў актывізуюць сваю экалагічную палітыку з пераходам да мадэлі, у якой экалогія прызнана рухавіком развіцця", - адзначыў ён.

"Зніжэння затрат на вытворчасць можна дабіцца за кошт стварэння сучасных вытворчасцей і ўкаранення энергаэфектыўных тэхналогій. А другі шлях - эканомія на месцах і пашырэнне рэсурсаэфектыўных і экалагічна чыстых вытворчасцей", - сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Адным з прыкладаў укаранення інавацыйных падыходаў у эканамічнай сферы стаў вопыт кандытарскай фабрыкі "Камунарка", дзе знайшлі свой спосаб павышэння эфектыўнасці. Кандытары выкарыстоўваюць паўторна салодкую ваду, што ўтвараецца пры прамыўцы ёмістасцей, атрымліваюць прадукт - мармелад і эканомію больш як 120 тыс. еўра ў год. Мінэканомікі мае намер прапанаваць стварыць сумесна з Мінпрыроды падкамісіі, якія будуць ацэньваць кожную дзяржпраграму на прадмет адпаведнасці прынцыпам зялёнай эканомікі.

24 чэрвеня 2016, Мінск
Эдуард Мартынюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:684
 
Ключевые слова:
Экология "Зелёная экономика" Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме