https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства абароны Беларусі прапануе дадаткова матэрыяльна стымуляваць ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы


Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным выданні Мінабароны "Белорусская военная газета "Во славу Родины".
Прапановы па павышэнні матывацыі ў грамадзян, прызваных для праходжання тэрміновай ваннай службы і службы ў рэзерве, былі агучаны ў час сумеснага пасяджэння Кансультатыўнага савета пры міністры абароны Беларусі і Каардынацыйнага савета Афіцэрскіх сходаў Узброеных Сіл.

"Сярод першачарговых мер - удасканаленне ваеннай формы адзення, распрацоўка новых знакаў узнагароды, павышэнне грашовага забеспячэння і іншыя меры матэрыяльнага стымулявання ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы. Асаблівая ўвага ўдзелена неабходнасці ўнясення змяненняў у заканадаўства ў кантэксце павышэння прэстыжнасці воінскай працы салдата і сяржанта. У прыватнасці, размова ідзе аб прэферэнцыях для асоб, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы", - піша выданне.

Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, які прысутнічаў на пасяджэнні, падкрэсліў, што ажыццяўленне абазначаных ініцыятыў дасць магчымасць больш эфектыўна вырашаць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Беларусі. Чакаецца, што работа па стымуляванні ваеннаслужачых тэрміновай службы будзе весціся сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі.

Акрамя таго, Андрэй Раўкоў выступіў перад прысутнымі з дакладам "Аб асноўных задачах па рэалізацыі рашэнняў Пятага Усебеларускага народнага сходу", дзе звярнуў увагу на актуальныя пытанні дзейнасці афіцэрскага корпуса па выкананні рашэнняў сходу.

"У прыватнасці, прынцыпова важна, што захаваны і ўмацаваны самыя галоўныя каштоўнасці беларускага народа - гэта мір, бяспека, адзінства краіны, яе назалежнасць. Цяпер для паспяховага выканання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, прынятай сходам, неабходна галоўная ўмова - стабільнасць і бяспека", - перадае словы міністра Беларуская ваенная газета "Во славу Родины".

Міністр абароны падкрэсліў, што беларуская армія павінна быць гатова эфектыўна дзейнічаць ва ўмовах сучаснай вайны, у тым ліку здольна супрацьстаяць высокаэфектыўным сістэмам высокадакладнай зброі, спецыяльным воінскім фарміраванням, нетрадыцыйным спосабам дзеянняў войскаў, дыверсійным і тэрарыстычным метадам вядзення баявых дзеянняў, у тым ліку пры спробах распальвання ўнутранага ўзброенага канфлікту.

8 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:614
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Белорусская Армия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме