https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі вецер абясточыў больш за тысячу населеных пунктаў


Згодна з аператыўнымі дадзенымі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з-за парываў ветру, якія дасягалі да 31 метра за секунду, у аўторак пацярпелі 56 населеных пунктаў у 18 раёнах Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Былі пашкоджаны дахі 69 жылых дамоў (ужо адноўлены 25), 4 аб’екты сацкульбыта (адноўлены 1), 6 вытворчых і 120 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых не было. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы.

Згодна з дадзенымі "Белэнерга", з 6 гадзін 21 чэрвеня да 6 гадзін 22 чэрвеня на тэрыторыі краіны быў абясточаны 1 091 населены пункт. Адключэнні аператыўна ліквідаваліся аварыйнымі брыгадамі. Па стану на 8.30 22 чэрвеня электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена.

Сяргей Расолька
Звязда, 22 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:22.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:913
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Ураган Магілёўшчына Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме