https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску пачалося слуханне справы бацькі і сына Япрынцавых


У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 4 ліпеня пачаўся працэс па гучнай крымінальнай справе ў дачыненні да бізнесмена Уладзіміра Япрынцава і яго сына Казбека.
На лаве падсудных таксама намеснік гендырэктара кампаніі "ТМСТ" Аляксандр Арабян. Усе трое абвінавачваюцца ў махлярстве, учыненым групай асоб або ў асабліва буйным памеры.

Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Міхаіла Хомы.

Дзяржабвінавачанне прадстаўляе пракурор Шарстнёў, вядомы па справе аб карупцыі ў Белкаапсаюзе.

Больш за 100 чалавек прыйшлі падтрымаць абвінавачваных у суд, але ў залу пасяджэння пусцілі толькі блізкіх сваякоў і журналістаў.

Як паведамлялася раней, гісторыя з затрыманнем Уладзіміра і Казбека Япрынцавых звязаная з вялікімі даўгамі бізнесменаў і няўдалай спробай іх вярнуць. Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, Казбек Япрынцаў абяцаў пастаўкі паліва шэрагу замежных кампаній, але пасля атрымання сродкаў не выконваў свае абавязацельствы.

Сярод падманутых кліентаў значыцца ўкраінская інвестыцыйна-банкаўская кампанія Jaspen Capital Partners. Больш за два гады таму яна заключыла кантракт на пастаўку 2 тысяч тон дызельнага паліва больш як на 1,6 млн. долараў з кампаніяй Edena Investments, мажарытарным уладальнікам якой з`яўляецца Казбек Япрынцаў.

Як сцвярджаюць у Jaspen Capital Partners, здзелка была гарантаваная групай кампаній "Трайпл". Грошы былі пералічаныя на рахунак Edena Investments, але паліва ўкраінская кампанія так і не атрымала. Каб вярнуць даўгі, сума якіх складае некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў, Казбек Япрынцаў спачатку спрабаваў зарабіць на форэксе, але прагарэў і затым звярнуўся па дапамогу да свайго бацькі Уладзіміра Япрынцава. Той, у сваю чаргу, звярнуўся па дапамогу да свайго сябра, прэзідэнта Федэрацыі спартыўнай барацьбы Расіі Міхаіла Маміяшвілі, які пагадзіўся даць Япрынцаву буйную суму пад гарантыі яго долі ў кампаніі "Трайпл".

Калі 11 жніўня 2015 года Уладзіміра Япрынцава затрымалі, Маміяшвілі стаў саўладальнікам "Трайпла", а Япрынцаў-старэйшы выйшаў са складу ўдзельнікаў. Арыштавалі яго пасля таго, як яго былы кампаньён Юрый Чыж звярнуўся з заявай у КДБ. Апошні сам некалькі месяцаў знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Адар`я Гуштын, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2016
 
Дата публикации:04.07.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:683
 
Ключевые слова:
Трайпл Юрий Чиж Владимир Япринцев Налоги Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме