Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2016 года склала 9 млн. 498,7 тыс. чалавек.
У студзені—сакавіку 2016 года нарадзілася 29.052 дзіцяці, што на 1.240 (на 4,5%) больш, чым у студзені—сакавіку 2015 года. Лідары па колькасці нованароджаных — Мінск (5.385 дзяцей) і Гомельская вобласць (4.627).
Колькасць памерлых склала 31.473 чалавекі, зменшыўшыся ў параўнанні са студзенем—сакавіком 2015 года на 1.078 чалавек (3,3%). Зніжэнне смяротнасці назіралася ва ўсіх абласцях і сталіцы.
Натуральная страта насельніцтва ў студзені—сакавіку 2016 года — 2.421 чалавек, у параўнанні са студзенем—сакавіком 2015 года яна паменшылася амаль у два разы (на 2.318 чалавек).
За тры месяцы 2016 года міграцыйны прырост насельніцтва склаў 2.764 чалавекі. Асноўны міграцыйны абмен адбываўся з краінамі СНД. З гэтых краін прыбыло 4.158 чалавек, у тым ліку з Украіны, Расіі і Казахстана — 3.693 (88,8%).
У студзені—сакавіку гэтага года зарэгістравана 12.094 шлюбы. Афіцыйна скасавалі шлюб 8.510 сем`яў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 красавіка 2016
Мінск, 27 красавіка 2016