На баявое дзяжурства па ахове дзяржаўнай мяжы Беларусі ў паветранай прасторы заступіў 5 мая зенітны ракетны дывізіён 377-га зенітнага ракетнага палка (Полацк, Віцебская вобласць), на ўзбраенне якога паступіў зенітны ракетны комплекс С-300.
"З мэтай далейшага развіцця і ўдасканалення Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у ВПС і войскі СПА нашай краіны былі пастаўлены зенітныя ракетныя комплексы С-300, два з якіх прызначаны для гэтай вайсковай часці", — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Заступленню на баявое дзяжурства папярэднічаў комплекс мерапрыемстваў. Так, на базе Ваеннай акадэміі Беларусі паэтапнае перанавучанне прайшлі ваеннаслужачыя, якім трэба будзе эксплуатаваць ЗРК. Экзаменам для іх сталі паспяхова выкананыя баявыя пускі ракет на расійскім палігоне Целямба. Далей былі праведзены мерапрыемствы па абсталяванні пазіцыі для С-300, ажыццёўлены прыём тэхнікі, праведзены комплекс стыковачных і праверачных работ.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2016
Мінск, 5 мая 2016