https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новае ракетнае ўзбраенне паспяхова выпрабавалі ў Беларусі


Аб гэтым расказаў 16 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на рабочай сустрэчы, дзе прысутнічалі прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў і старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур.
"Я крыху затрымаўся. У нас сёння шчаслівы дзень у плане бяспекі і абароны. Нашым ваенным за тыя невялікія грошы, якія ім далі, удалося распрацаваць і выпрабаваць ужо сёння створанае ў Беларусі ракетнае ўзбраенне. Ажыццёўлены пуск ракетных комплексаў", - адзначыў Прэзідэнт у пачатку сустрэчы.

"Выпрабаванні прайшлі вельмі паспяхова. Ракеты паразілі цэль літаральна за паўтара метра ад зададзеных цэлей - першы залп. Другі залп - літаральна за дзясятак метраў. Гэта ідэальна. Гэта ракетныя комплексы, якія створаны ў нас у Беларусі на працягу двух гадоў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.



Аляксандр Лукашэнка даручыў Андрэю Кабякову разгледзець пытанне аб прадстаўленні да дзяржаўных узнагарод тых, хто ўнёс свой уклад у стварэнне адпаведнага ўзбраення.

"Прытым без усялякіх абмежаванняў. Хто заслужыў, павінны атрымаць гэтыя ўзнагароды. Гэта велізарнае дасягненне", - дадаў Прэзідэнт.

16 чэрвеня 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1313
 
Ключевые слова:
Вооружение Ракетный комплекс Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме