https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У гэтай пяцігодцы мы канчаткова рэканструюем усю медыцыну і адукацыю


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня ў Гомелі, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі "Спартак".
"Мы будзем займацца інвестыцыямі ў развіццё інфраструктуры і сацыяльных аб`ектаў. Лічу, што за гэту пяцігодку мы канчаткова рэканструюем усю медыцыну і адукацыю. Ахова здароўя і адукацыя - гэта галоўнае", - сказаў беларускі лідар.

Гаворачы ў цэлым аб магчымасцях дзяржавы па фінансаванні развіцця інфраструктуры і будаўніцтва сацыяльных аб`ектаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтаму ў першую чаргу садзейнічае стабільная і эфектыўная работа прадпрыемстваў, такіх як "Спартак".

Паколькі падаткі, што пералічваюцца ў бюджэт, расходуюцца ў тым ліку на ўзвядзенне сацыяльных аб`ектаў. "Нас недзе трасе, нехта гаворыць аб крызісе. Няма ніякага крызісу. Так, ёсць пэўная нестабільнасць. Горш, што гэта на нашых традыцыйных рынках і ў нашых родных братоў - расіян і ўкраінцаў. І гэта нестабільнасць на нас уплывае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі ваша прадпрыемства будзе працаваць, і іншыя прадпрыемствы хаця б так, у нас сродкаў хопіць на ўсё. Мы не разбазарваем грошы, не раскрадаем. Гэта страшнае злачынства. Вы гэта бачыце ў СМІ: крок улева, крок управа, узяў чужое - аддаш больш або адправішся гадоў на 15", - дадаў Прэзідэнт.

17 чэрвеня 2016, Гомель
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:762
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Медицина Образование Беларусь-2020
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме