https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Афіцыйна апублікавана праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады


Пастанова Савета Міністраў Беларусі ад 5 красавіка 2016 года нумар 274, якой зацверджана Праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады, апублікавана 15 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент з`яўляецца састаўной часткай адзінага пакета праграмных дакументаў на пяцігодку, цесна ўвязаны з выкананнем 20 дзяржаўных праграм галін і сфер дзейнасці, праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады.

У ім устаноўлены тры базавыя ўмовы эканамічнай палітыкі: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, нарошчванне золатавалютных рэзерваў да мінімальнага бяспечнага ўзроўню і бездаўгавое фінансаванне плацежнага балансу краіны, паступовая выплата сфарміраваных знешніх даўгоў.

Акрамя таго, праграмай вызначаны комплекс паслядоўных і ўзаемазвязаных інстытуцыянальных мер, якія згрупаваны ў пяць галоўных блокаў.

Першы - меры, накіраваныя на аднаўленне канкурэнтаздольнасці прамысловага комплексу.

Другі звязаны са зніжэннем затрат і рэструктурызацыяй энергетыкі і ЖКГ.

Трэці прадугледжвае стварэнне рабочых месц, развіццё малога і сярэдняга бізнесу.

Чацвёрты закранае інфраструктуру і будаўнічы комплекс з вызначэннем механізмаў аптымізацыі затрат, росту і дыверсіфікацыі экспарту будаўнічых паслуг.

Пяты забяспечвае магутную сацыяльную накіраванасць праграмы, сутнасць якой заключаецца ў мэтавым характары такой падтрымкі, рэалізацыі сацыяльных праграм для павышэння якасці жыцця грамадзян.

Міністэрству эканомікі штогод да 1 красавіка года, які ідзе за справаздачным, даручана прадстаўляць у Савет Міністраў абагульненую інфармацыю аб ходзе выканання праграмы з унясеннем пры неабходнасці прапаноў аб яе ўдакладненні.

Кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на намеснікаў прэм`ер-міністра згодна з курыруемымі напрамкамі. Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

15 красавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:677
 
Ключевые слова:
Беларусь-2020 Программа Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме