https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ваенная дактрына Беларусі заўсёды мела толькі абарончы характар


Аб гэтым заявіў 12 лютага начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Алег Белаконеў.
"Наша дзяржава міралюбівая. І папярэдняя дактрына, і гэта маюць толькі абарончы характар. Мы не маем ні да каго тэрытарыяльных прэтэнзій. Нашы нацыянальныя інтарэсы ніколі не выходзяць за межы нашых дзяржаўных граніц", - сказаў начальнік Генштаба. Ён нагадаў, што папярэдняя Ваенная дактрына прамылася ў 2002 годзе.

Новая рэдакцыя была адобрана Прэзідэнтам 22 студзеня 2016 года. Ваенная дактрына - гэта сістэма спецыяльна прынятых поглядаў дзяржавы на забеспячэнне ваеннай бяспекі краіны. Новы варыянт распрацоўваўся даволі вялікім калектывам.

"Гэта і Дзяржсакратарыят Савета бяспекі, і Міністэрства абароны, і Генеральны штаб, і ўсе органы дзяржаўнай улады, якія ўдзельнічаюць у сістэме нацыянальнай бяспекі", - растлумачыў Алег Белаконеў.

Генерал-маёр адзначыў, што з моманту прыняцця папярэдняга дакумента змяніліся выклікі і пагрозы, спосабы вядзення баявых дзеянняў. Узніклі новыя ўзброеныя канфлікты ў розных рэгіёнах. Гэтыя канфлікты на першы погляд адрозніваюцца адзін ад аднаго, але яны маюць аднолькавую прыроду свайго з`яўлення.

"Інакш кажучы, гэта ўнутраныя парушэнні дзейнасці дзяржавы", - сказаў Алег Белаконеў. На падставе аналізу ўсіх гэтых фактаў і была распрацавана новая дактрына.

Начальнік Генеральнага штаба таксама звярнуў вагу: "У жыцці нашай дзяржавы, у жыццядзейнасці Узброеных Сіл і іншых арганізацый нічога не зменіцца. На сённяшні дзень мы проста ўдакладнілі і вызначылі па-новаму пагрозы нацыянальнай бяспецы нашай дзяржавы і сутнасць таго, што адбываецца вакол нас. Мы яшчэ раз паказваем усяму свету, што мы міралюбівая дзяржава. Мы не схільныя да вядзення вайны. Мы нікому не дазволім умешвацца ў нашы ўнутраныя справы".

12 лютага 2016, Мінск
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.02.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:758
 
Ключевые слова:
Военная доктрина Национальная безопасность Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме