З-за цыклону "Эма" вышыня снежнага покрыва ў Беларусі вырасце яшчэ на 10-15 см, паведаміў 15 студзеня на сваёй старонцы ў Facebook начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
"Паўднёвы цыклон "Эма" зноў прынясе ў Беларусь складаныя ўмовы надвор`я. На большай частцы тэрыторыі чакаецца працяглы снег, мокры снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. Уначы па паўднёвым захадзе, раніцай і ўдзень у многіх раёнах моцны снег.
Вышыня снежнага покрыва па краіне і ў Мінску вырасце яшчэ на 10-15 см", - адзначыў Дзмітрый Рабаў. У паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі чакаецца наліпанне мокрага снегу, галалёд. На некаторых участках дарог захаваецца галалёдзіца. У Мінску будзе ісці працяглы снег, на дарогах прагназуюцца снежныя заносы.
Тэмпература ў сталіцы ўначы складзе 6-8 градусаў марозу. Удзень будзе мінус 3 - мінус 5 градусаў. У нядзелю ўначы Беларусь будзе знаходзіцца ў тылавой частцы цыклону, што перамяшчаецца на Цвярскую вобласць, удзень на тэрыторыю краіны чакаецца паступленне няўстойлівага халоднага паветра з Балтыкі. Надвор`е будзе спакойнае, але пры гэтым узмоцняцца маразы. Уначы пераважна па ўсходзе, удзень у некаторых раёнах пройдзе кароткачасовы снег, уначы магчыма слабая мяцеліца. На ўчастках дарог захаваецца галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 20. Удзень чакаецца 6-13 градусаў ніжэй за нуль.
15 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА