"Паводле даных на 06.00 14 студзеня, колькасць адключаных трансфарматарных падстанцый склала 286, адключаных населеных пунктаў - 89, з іх 71 у Мінскай вобласці і 18 у Магілёўскай вобласці", - расказаў Аляксандр Малькоў.
Электразабеспячэнне аднаўляецца персаналам энергазабеспячальных арганізацый кругласутачна, у тым ліку і ўначы. Пастаянна аказваюць дапамогу падраздзяленні МНС і мясцовая выканаўчая ўлада. Да ліквідацыі наступстваў стыхіі прыцягнута больш за 180 аварыйна-аднаўленчых брыгад (амаль 1 тыс. чалавек), задзейнічана каля 200 адзінак машын і механізмаў, выкарыстоўваецца 45 перасовачных дызельных электрычных станцый, а таксама прыцягнуты спецыялізаваныя будаўніча-мантажныя ўпраўленні галіны.
На працягу 12-13 студзеня адноўлена электразабеспячэнне 1477 населеных пунктаў, 4470 трансфарматарных падстанцый, 308 ферм. Асноўныя адключэнні адбываліся ў Брэсцкай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
"Негатыўны ўплыў умоў надвор`я, што назіраўся ў названы перыяд, меў значна больш сур`ёзныя наступствы для энергасістэмы, чым уплыў "Хаўера" ў 2013 годзе. У выніку ледзянога дажджу на лініях электраперадачы адбывалася галалёдаўтварэнне, што ў некалькі разоў перавышала праектныя значэнні, гэта прывяло да маштабнага парыву правадоў і масавага пашкоджання апор", - растлумачыў Аляксандр Малькоў.
Такая сітуацыя ў шэрагу выпадкаў прыводзіла да неабходнасці дэмантажу пашкоджанага і будаўніцтва поўнасцю новага ўчастка ЛЭП. Акрамя таго, пасля ўстаранення пашкоджанняў і ўключэння ЛЭП у работу прадаўжаліся яе шматразовыя аварыйныя адключэнні. Пры правядзенні паўторных аглядаў на раней адноўленых участках выяўлялася вялікая колькасць зламаных дрэў, што ляжаць на правадах ЛЭП і пашкоджаных апор, што прывяло да неабходнасці дадатковай замены 79 апор на ВЛ 10 кВ.
Максімальная колькасць адключаных трансфарматарных падстанцый зафіксавана ў 17.00 12 студзеня і складала 2018 трансфарматарных падстанцый (2,75 працэнта ад агульнай іх колькасці) і 773 населеныя пункты (3,4 працэнта ад агульнай колькасці).
Для каардынацыі ўзаемадзеяння абласных энергасістэм, арганізацый будаўніча-мантажнага комплексу пры ліквідацыі наступстваў адключэнняў у электрычных сетках у Мінэнерга быў створаны аператыўны штаб. Кожныя 2 гадзіны пад кіраўніцтвам міністра энергетыкі праводзяцца аператыўныя нарады, на якіх заслухоўваюцца даклады кіраўнікоў абласных энергасістэм, філіялаў электрасетак і прымаюцца рашэнні па далейшай ліквідацыі наступстваў стыхіі.
14 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА