https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дакладнасць сутачных прагнозаў Гідрамета склала ў 2015 годзе 98 працэнтаў


Аб гэтым паведаміў 4 лютага міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Каўхута на падагульняючай калегіі ведамства.
Апраўдвальнасць сутачных прагнозаў Гідрамета склала ў 2015 годзе 98 працэнтаў, трохдзённых - 96 працэнтаў.

"У 2015 годзе Гідрамет абслугоўваў больш як 2,6 тыс. арганізацый. Апраўдвальнасць сутачных па абласцях прагнозаў надвор`я, у сярэднім, склала 98 працэнтаў, трохдзённых - 96 працэнтаў", - адзначыў міністр.

Андрэй Каўхута дадаў, што апраўдвальнасць 9- і 24-гадзінных прагнозаў па аэрадромах была 94,9 працэнта. "Арганізацыі Гідрамета Мінпрыроды прынялі ўсе меры па забеспячэнні метэаралагічнай бяспекі палётаў грамадзянскай авіяцыі ў розных галінах эканомікі, сярод якіх абслугоўванне авіяцыйна-хімічных работ, аказанне хуткай медыцынскай дапамогі насельніцтву, патруляванне нафтаправодаў і газаправодаў, ліній электраперадачы, ахова дзяржаўнай граніцы, аэрафотаздымка, пошукава-выратавальныя работы", - канстатаваў ён.

"Усе асноўныя надвор`езалежныя галіны эканомікі, такія як паліўна-энергетычны комплекс, жыллёва-камунальная гаспадарка, транспарт, будаўніцтва, сувязь, прадпрыемствы па рамонце і ўтрыманні аўтадарог, лясная і сельская гаспадарка былі ахоплены гідраметэаралагічным абслугоўваннем", - падкрэсліў міністр.

На падагульняючай калегіі начальнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Марыя Гермянчук была ўзнагароджана ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі.

4 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.02.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:666
 
Ключевые слова:
Гидромет Погода Прогноз Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме