https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Планавая комплексная праверка Узброеных Сіл Беларусі набірае абароты


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Воінскія часці і падраздзяленні 6-й і 120-й гвардзейскіх асобных механізаваных брыгад на палігонах пачалі выкананне другога этапу тактычных вучэнняў, якія завершацца этапам баявой стральбы.

Падраздзяленні 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады завяршылі тактычнае вучэнне з баявой стральбой, у далейшым - у гатоўнасці да правядзення маршу камбінаваным спосабам у пункт пастаяннай дыслакацыі.

Падраздзяленні 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады зрабілі марш камбінаваным спосабам у раён сканцэнтравання, дзе пачалі выкананне комплексу мерапрыемстваў па інжынерным абсталяванні, маскіроўцы пазіцый і разгортванні палявога лагера.

38-я гвардзейская асобная мабільная брыгада прадаўжае выконваць комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні злучэння ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці. Арганізавана атрыманне запасаў матэрыяльных сродкаў, праведзена зняцце тэхнікі з захоўвання, завершана адзіночная падрыхтоўка.

Асобныя мабільныя батальёны гэтай брыгады прадаўжаюць выконваць задачы па ўзмацненні аховы ўчасткаў дзяржаўнай граніцы, дзейнічаючы сумесна з органамі пагранічнай службы на часовых пагранпастах, а таксама по пошуку, блакіраванні і знішчэнні дыверсійных груп у назначаных раёнах.

Частка сіл 103-й гвардзейскай мабільнай брыгады выконвае вучэбную задачу па блакіраванні і знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання ў Віцебскай вобласці. Зенітныя ракетныя падраздзяленні, экіпажы авіяцыі і падраздзяленні радыётэхнічных войскаў ВПС і войскаў ППА выведзены ў назначаныя раёны і нясуць баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне.

На авіяцыйным палігоне ваеннаслужачыя 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы ў складаных метэаўмовах паспяхова выканалі практыкаванне па бамбакіданні.

У час праверкі завяршылася фарміраванне і прадаўжаецца падрыхтоўка да выканання задач па прызначэнні падраздзяленняў дывізіёна зенітнай ракетнай брыгады, асобнага рамонтна-аднаўленчага батальёна, асобнай роты запраўкі гаручага, палявога хлебазавода. З ваеннаабавязанымі, прызванымі з запасу, праводзяцца мерапрыемствы баявога зладжвання - тактыка-спецыяльныя заняткі, заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі.

На арсеналах, складах, базах праведзена ўзмацненне аховы і абароны аб`ектаў, прыняты меры па забеспячэнні захаванасці зброі, боепрыпасаў і іншай ваеннай маёмасці.

Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам раптоўнай праверкі і накіраваны на павышэнне боегатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, павышэнне ўзроўню іх падрыхтоўкі і зладжанасці.

22 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:759
 
Ключевые слова:
Военные учения Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме