https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусі ўдалося за 20 гадоў пабудаваць сваю мадэль дзяржаўнага ладу


Такое меркаванне выказаў 20 лістапада рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Марат Жылінскі на міжнароднай канферэнцыі "Роля дзяржаўнай службы ў рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця".
"Больш за 20 гадоў мы жывём у сваёй суверэннай беларускай дзяржаве. За гэты час мы змаглі на шматвяковым гістарычным вопыце і традыцыях нашага народа пабудаваць мадэль дзяржаўнага ладу, вызначыць шлях развіцця нашага грамадства на будучыню", - адзначыў Марат Жылінскі.

Характэрныя рысы сучаснай беларускай мадэлі былі, паводле слоў рэктара, сфармуляваны яшчэ 20 гадоў таму.

"Яны простыя і зразумелыя для ўсіх слаёў грамадства. Гэта справядлівае жыццеўладкаванне, імкненне да сацыяльнай гармоніі, стабільнасці, спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні", - растлумачыў ён.

Марат Жылінскі дадаў, што, вядома, беларуская мадэль дзяржаўнага ладу, як і любая іншая, не ідэальная.

"Тут таксама ёсць праблемы, якія патрабуюць вырашэння. Але зададзімся пытаннем: ці фундаментальныя яны? І наогул, хто можа на сённяшні дзень паказаць ідэальную сістэму?" - сказаў рэктар.

Ён падкрэсліў, што пытанне ў іншым. Важна, наколькі эфектыўная сістэма дзяржаўнага ладу ў сучасных умовах. Напрыклад, эксперты з Еўрапейскага цэнтра геапалітычнага аналізу адзначаюць, што беларуская мадэль увабрала ў сябе станоўчыя моманты іншых сістэм. Яна гарманічна спалучае баланс грамадскага і асабістага. Больш таго, яна адкрыта для сацыяльных і эканамічных навацый.

Акрамя таго, для эфектыўнай работы сістэмы дзяржкіравання неабходна, каб яна не адрывалася ад асноў. Гэта значыць, яна павінна служыць дзяржаве, грамадству і людзям. Калі парушыць гэты прынцып, то адбудзецца дэградацыя сістэмы ўлады. "Хутка зменлівыя сацыяльна-эканамічныя ўмовы сучаснага свету ставяць перад органамі дзяржаўнай улады новыя задачы, не супастаўныя (з тым, што было раней.) па сваіх маштабах, складанасці і комплекснасці", - рэзюмаваў рэктар Акадэміі кіравання.

20 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.11.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:888
 
Ключевые слова:
Академия управления Белорусская экономическая модель Соцзащита в Беларуси Цели устойчивого развития Государственное управление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме