https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 435 у сувязі са складаннем урадам Беларусі сваіх паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з часткай 11 артыкула 106 і пунктам 7 артыкула 84 Канстытуцыі прэм`ер-міністру, яго намеснікам, міністрам, старшыням дзяржаўных камітэтаў і кіраўніку Апарату Савета Міністраў даручана ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да фарміравання Прэзідэнтам новага складу Савета Міністраў шляхам выдання кіраўніком дзяржавы прававых актаў аб назначэнні на названыя пасады.

У новы склад Савета Міністраў па пасадзе ўваходзяць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

19 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.10.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:861
 
Ключевые слова:
Совет министров
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме