https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусь вяртаюцца першыя буслы


У межах праекта "Жывая вясна" першы бусел быў зарэгістраваны ў вёсцы Малая Люцінка Валожынскага раёна. Пра гэта паведамляе грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
"Буслы — адны з самых дальніх нашых мігрантаў. Яны далятаюць нават у Паўднёвую Афрыку, пры гэтым шлях можа дасягаць 9,5 тыс. кіламетраў! Звычайна птушкі ляцяць не над адкрытым морам, а праз пралівы. І на сваім шляху да месцаў зімоўкі ім патрэбна яшчэ пераляцець самую вялікую пустыню свету — Сахару", — сказаў спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сямён Левы. 

Паводле даных арганізацыі, у Беларусь ужо вярнуліся палявыя жаўрукі, кнігаўкі і шпакі, а таксама шмат відаў вадаплаўных птушак. Таксама адзначаны дрозд-спявун, стрынатка-чаротаўка, лясная завірушка, вялікі голуб і некаторыя іншыя віды птушак.

У межах кампаніі "Жывая Вясна" на сайце www.springalive.net вядзецца назіранне за пяццю выбранымі пасланцамі вясны — белым буслом, вясковай ластаўкай, звычайнай зязюляй, чорным свіргулём і шчуркай-пчалаедкай. Наступнай з гэтага спісу ў Беларусі чакаецца вясковая ластаўка.

Узяць удзел у акцыі можа любы чалавек, які ўпершыню ў гэтым годзе ўбачыў адну або некалькі пералічаных птушак. Даныя назіранняў можна пакінуць на сайце кампаніі (праз раздзел "дадаць назіранне") ці у сацыяльных сетках (Укантакце ці Фэйсбуку), або адправіць па sms на нумар 0841 (трэба указаць сваё імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі).

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 11 сакавіка 2015
 
Дата публикации:11.03.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1365
 
Ключевые слова:
"Жывая Вясна" Охрана природы Перелётные птицы Аисты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме