https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гідраметэацэнтр Беларусі перадаў чарговае штармавое папярэджанне пра навальніцы і ліўні


Чарговае штармавое папярэджанне перадаў Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
У панядзелак, 27 ліпеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі і ў Мінску, днём па ўсходзе чакаюцца навальніцы. Ноччу месцамі моцныя ліўні, у асобных раёнах пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. 

На сёння сіноптыкі выпусцілі штармавое папярэджанне, паводле якога чакаецца "комплекс неспрыяльных метэаралагічных з`яў": на большай частцы тэрыторыі навальніцы, месцамі моцныя ліўні, град. У многіх раёнах пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, месцамі да 21—24 м/с. Максімальная тэмпература паветра па ўсходзе дасягне 30—35 градусаў вышэй за нуль (на большай частцы Гомельскай вобласці 35 градусаў), ва ўсходняй частцы Мінскай вобласці 30—32. 

Паводле метэарадара, на сайце гідраметэацэнтра апоўдні 26 ліпеня халодны фронт знаходзіўся на лініі Ганцавічы — Стоўбцы — Мінск — Маладзечна — Вілейка — Докшыцы. У гэтым раёне назіраюцца навальніцы і дажджы рознай інтэнсіўнасці. Фронт павольна ссоўваецца ва ўсходнім напрамку.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2015
 
Дата публикации:26.07.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1111
 
Ключевые слова:
Погода Гидрометцентр Прогноз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме