https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёння ў дзяржаўнай лясной аховы дастаткова сіл, эфектыўных сродкаў і метадаў для таго, каб справіцца з наяўнай пажаранебяспечнай сітуацыяй


Аб гэтым заявіў 7 жніўня ў Мінску міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч на аператыўнай нарадзе.
Як паведаміла прэс-служба ведамства, на пасяджэнні ў фармаце відэаканферэнцыі міністр абмеркаваў з кіраўнікамі ўсіх абласных лесагаспадарчых аб`яднанняў наяўнае пажаранебяспечнае становішча ў лясным фондзе краіны. 

З улікам складанай сітуацыі кіраўнік галіны даручыў прыняць усе меры па ахове лясоў ад пажараў і забяспечыць іх выкананне ў поўным аб`ёме. 

Як зазначылі ўдзельнікі нарады, у лясгасах працягваецца кругласутачнае дзяжурства, узмоцненае патруляванне ляснога фонду. Павышаную ўвагу работнікам дзяржаўнай лясной аховы даручана звяртаць на асабліва падахоўныя прыродныя тэрыторыі, месцы правядзення лесагаспадарчых і лесанарыхтоўчых мерапрыемстваў, а таксама месцы адпачынку каля рэк, азёр і іншых вадаёмаў. Максімальна будзе ўзмоцненае патруляванне тэрыторыі ляснога фонду, які мяжуе з Украінай і Расіяй. 

"Для выканання пастаўленых задач павінны быць мабілізаваныя ўсе работнікі лясной аховы. Усе работы, якія зараз ажыццяўляюцца ў лясгасах, трэба рабіць толькі паводле неабходнасці, усе сілы трэба кінуць на ахову лясоў ад пажараў", — падкрэсліў міністр. 

Апрача таго, паводле яго слоў, трэба працаваць на папярэджанне — трымаць становішча пад кантролем. Сачыць за сітуацыяй у лесе будуць не толькі работнікі дзяржаўнай лясной аховы лясгасаў, але і абласных аб`яднанняў, апарату Мінлясгаса. "Важна не толькі адсочваць і караць парушальнікаў, але і весці правільную растлумачальную працу, — падкрэсліў Амельяновіч. — Людзі павінны разумець, што ўвядзенне забарон і такі жорсткі кантроль — гэта вымушаная мера, якая будзе знятая адразу ж, як толькі становішча нармалізуецца". 

Паводле інфармацыі прэс-службы, на сёння ў лясным фондзе Мінлясгаса зарэгістраваныя 604 пажары на агульнай плошчы 4.992,57 га. На тэрыторыі Брэсцкага вытворчага лесагаспадарчага аб`яднання (ВЛГА) з пачатку года зарэгістраваныя 125 узгаранняў агульнай плошчай 376,78 га. У Віцебскім ВЛГА — 21, плошча лясоў, ахопленых пажарамі, склала 42,22 га. У Гомельскай вобласці за пажаранебяспечны перыяд здарыліся 228 пажараў. Агульная плошча, ахопленая пажарамі, склала 4.290,98 га. У Гродзенскім ВЛГА зафіксаваныя 29 выпадкаў узгарання. У параўнанні з іншымі абласцямі агульная плошча ўзгарання найменшая — 6,74 га. У Мінскім ВЛГА здарыліся 89 пажараў на 23,01 га. У Магілёўскай вобласці з пачатку года зарэгістравана 112 выпадкаў узгарання на агульнай плошчы 252,84 га.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2015
 
Дата публикации:07.08.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:761
 
Ключевые слова:
Пожары Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме