https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародныя наглядальнікі лічаць цяперашнюю выбарчую кампанію ў Беларусі лёсавызначальнай для Еўропы


Аб гэтым 5 ліпеня ў эфіры тэлеканала "РТР-Беларусь" заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
"У тых паведамленнях, якія цяпер пасылаюць будучыя наглядальнікі, бачыцца - яны гавораць гэта адкрытым тэкстам - вельмі вялікая цікавасць да выбараў. Яны лічаць гэту выбарчую кампанію лёсавызначальнай не толькі для краіны, але і для таго светапарадку, які яны жадалі б бачыць у Еўропе", - сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, калі раней наглядальнікі падганялі неідэальную сітуацыю пад нейкія выдуманыя ідэальныя стандарты, то цяпер палітыкі зразумелі, што любая свабода і дэмакратыя павінна ўпісвацца ў пэўныя нормы маралі і не пагражаць суседнім краінам.

Як паведамлялася, выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года, датэрміновае галасаванне - з 6 па 10 кастрычніка. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў павінна завяршыцца не пазней як 22 ліпеня. Збор подпісаў будзе прадаўжацца з 23 ліпеня па 21 жніўня. Таксама не пазней за 22 ліпеня будуць арганізаваны тэрытарыяльныя выбаркамы, а да 26 жніўня - участковыя. З 22 жніўня па 5 верасня трэба будзе падаць у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў. Не пазней як 5 верасня абласныя і Мінская гарадская камісіі падвядуць вынікі збору подпісаў па кожнай кандыдатуры на сваіх тэрыторыях і прадставяць гэтыя вынікі ў Цэнтрвыбаркам.

6 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1315
 
Ключевые слова:
Центризбирком Выборы в Беларуси Европа Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме