https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінчанін Сяргей Каралёў 1975 года нараджэння, які прапаў 9 студзеня, знойдзены мінулай ноччу за 32 кіламетры ад МКАД


Пра пошук інваліда I групы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця аб`явіў 10 студзеня пошукава-ратавальны атрад "Анёл".
Паведамлялася, у прыватнасці, што Каралёў прапаў 9 студзеня каля 17.00, вяртаючыся з Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў Заводскага раёна Мінска (вул. Варвашэні) дадому (вул. Бачылы). Адзначалася таксама, што ў сілу асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця мужчына негаваркі. 

Каля трох гадзін ночы 11 студзеня на атрадны нумар тэлефона паступіў званок ад двух маладых людзей. Яны расказалі, што ехалі ў Мінск на машыне і за 32 кіламетры ад МКАД па Мядзельскім напрамку ўбачылі адзінокага мужчыну. На прапанову падвезці яго да горада ён не адрэагаваў. Ужо дабраўшыся дадому, хлопцы ўбачылі ў інтэрнэце паведамленне аб прапажы чалавека, у якім пазналі незнаёмца. 

Пасля тэлефоннай гутаркі з ратавальнікамі маладыя людзі пагадзіліся вярнуцца на трасу. Гэтым разам ім удалося наладзіць кантакт з Каралёвым і пераканаць яго сесці ў машыну. Ужо праз гадзіну Каралёў быў дома, ён адчувае сябе нармальна, паведамляе атрад "Анёл" на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Мінск, 11 студзеня 2015
 
Дата публикации:11.01.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1047
 
Ключевые слова:
Поисковый отряд "Ангел" Служба спасения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме