https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З-за непагоды за мінулыя суткі пацярпелі 148 населеных пунктаў Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Мінску і 148 населеных пунктах Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей за мінулыя суткі з-за парываў ветру (да 24 метраў за секунду) пашкоджаны дахі 111 жылых дамоў, 16 аб`ектаў сацкультбыту і 193 сельскагаспадарчых будынкаў. 

На працягу мінулых сутак работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўванні і прыбіранні паваленых дрэў. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.

У Брэсце па вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці з-за моцных парываў ветру адбылося падзенне цаглянай агароджы (даўжыня 18 м, вышыня 2,5 м) гаражнага спажывецкага кааператыва і гарадской парковачнай стаянкі. У выніку пашкоджаны 10 прыпаркаваных легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма.

Паводле даных ДВА "Белэнерга", у перыяд з 6.00 13 красавіка да 6.00 14 красавіка на тэрыторыі Беларусі былі абясточаны 642 населеныя пункты. Па стане на 6.00 14 красавіка заставаліся без электразабеспячэння 40 населеных пунктаў. У кругласутачным рэжыме вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння. Моцны вецер захаваецца і сёння.

14 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.04.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1387
 
Ключевые слова:
Ураган Природный катаклизм Мінск Брэст Магілёўшчына МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме