https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь гатова да адкрытага дыялогу з Саветам Еўропы


Аб гэтым заявіла 25 лютага міністр інфармацыі Лілія Ананіч на сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні.
Паводле слоў міністра, у кантэксце сучасных падзей асабліва важна, каб адбываўся дыялог. "Калі спыняецца дыялог, пачынаюць гаварыць іншыя сродкі і гэта далёка не заўсёды на карысць", - сказала Лілія Ананіч.

Беларусь дэманструе ўсе гады, на працягу якіх перарваўся дыялог з Саветам Еўропы, сваю міралюбнасць, адкрытасць свету, падкрэсліла міністр. Важна, каб інфармацыя прадаўжала служыць міру. Лілія Ананіч адзначыла, што знаходжанне ў краіне дасць госцю магчымасць атрымаць вялікі аб`ём інфармацыі па ўсіх пытаннях, якія яго цікавяць, а Міністэрства інфармацыі гатова да адкрытага дыялогу і абмеркавання ўзаемных захадаў па збліжэнні.

Як адзначыў у сваю чаргу дакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні, важна не толькі пачаць працэс дыялогу, а і прадоўжыць яго. Паводле яго слоў, для пераадолення шляху можа спатрэбіцца нямала часу.

25 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.02.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1021
 
Ключевые слова:
Совет Европы Политические вопросы Демократия ПАСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме