https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У ходзе аперацыі "Нелегал" у Мінску прынятае рашэнне аб дэпартацыі 46 замежных грамадзян


У мэтах процідзеяння незаконнай міграцыі і спынення правапарушэнняў з боку замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Мінску на мінулым тыдні праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нелегал".
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, праведзена комплексная адпрацоўка рынкаў, гасцініц, інтэрнатаў, чыгуначных станцый, аб`ектаў будоўлі, прыватных адрасоў, па якіх незаконна пражывалі замежныя грамадзяне, іншых месцаў магчымага з`яўлення замежнікаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Мінска без прававых падстаў.

Падчас мерапрыемстваў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку парадку ўезду-выезду і знаходжання ў Беларусі, былі выяўленыя і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 309 грамадзян. У дачыненні да 46 замежнікаў прынятыя рашэнні аб дэпартацыі/высылцы іх з краіны.

Выяўлены тры замежныя грамадзяніны, якія парушылі тэрмін забароны ўезду ў Беларусь. У дачыненні да іх распачатыя крымінальныя справы на падставе арт. 371-2 КК (парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 сакавіка 2015
 
Дата публикации:04.03.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:983
 
Ключевые слова:
Операция "Нелегал" Нелегальная миграция Криминал Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме