https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падчас правядзення аперацыі "Арсенал" выяўлена 380 адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы абароту зброі


У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі падведзеныя вынікі спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Арсенал", праведзенага на тэрыторыі краіны 23—27 сакавіка.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, за гэты час выяўлена 380 адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы абароту зброі. Зарэгістравана 35 фактаў незаконных дзеянняў у дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў. 

Падчас мерапрыемстваў ажыццяўлялася праверка ўладальнікаў зарэгістраванай зброі, а таксама выяўленне асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад. У выніку з незаконнага абароту выключана 301 адзінка незарэгістраванай зброі (у тым ліку 135 — агнястрэльнага, галоўным чынам гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў савецкай вытворчасці), а таксама 10,8 тысячы боепрыпасаў рознага калібру, 475 адзінак зарэгістраванай зброі, абясшкоджана больш за 400 выбуховых прылад і 13,5 кг выбуховых рэчываў. 

Так, у Зэльвенскім раёне ў жыхара вёскі Пянюга знойдзены мінамётны снарад з дэтанатарам, шэсць банак з порахам, незарэгістраваная гладкаствольная паляўнічая стрэльба і 46 патронаў рознага калібру. 

У жыхара вёскі Вялікія Чучэвічы Лунінецкага раёна, які падазраецца ў браканьерстве з выкарыстаннем зброі, канфіскаваная незарэгістраваная паляўнічая стрэльба і восем шкур бабра. У сына гэтага мужчыны канфіскавана паляўнічая стрэльба і патроны да яе. Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. Сума ўрону навакольнаму асяроддзю склала 76 млн. рублёў. 

У выніку правядзення прафілактычнай працы з насельніцтвам у органы ўнутраных спраў добраахвотна здадзена 436 адзінак незарэгістраванай зброі (у тым ліку 217 — агнястрэльнай), 419 адзінак зарэгістраванай зброі, больш за 22,3 тысячы боепрыпасаў. 

Напрыклад, жыхар Камянецкага раёна здаў незарэгістраваны наразны карабін "Маўзер" 1937 года выпуску. Мужчына знайшоў зброю пры разборцы падмурка гаража ў двары свайго дома. А жыхар Шчучынскага раёна добраахвотна выдаў супрацоўнікам АУС кішэнны рэвальвер рускіх афіцэраў узору 1880 года, які знайшоў пры правядзенні земляных работ на прысядзібным участку. 

МУС нагадвае, што асобы, якія добраахвотна здалі ў органы ўнутраных спраў зброю і боепрыпасы, якія незаконна захоўваліся, ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці вызваляюцца.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2015
 
Дата публикации:06.04.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1363
 
Ключевые слова:
Операция "Арсенал" Оружие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме