https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне "Баявое братэрства - 2023", якое пройдзе на тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня, выключна планавае і мае адкрыты характар


Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час рабочай паездкі ў Брэст.
"Вучэнне выключна планавае, мае адкрыты характар. І беларускі бок, і Сакратарыят АДКБ у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі запрасілі міжнародных наглядальнікаў, ваенных аташэ, дыпламатычны корпус, у тым ліку нашых суседзяў - палякаў і літоўцаў. Я не ведаю, ці прымуць яны ўдзел. Але мы ў адрозненне ад суседзяў дэманструем адкрытасць, міралюбівасць і паказваем, што за вучэнні і якія іх мэты - выключна абарончыя, для абароны сваёй краіны, сваёй тэрыторыі", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што заходнія суседзі праводзяць на сваёй тэрыторыі вучэнні, аднак прадстаўнікоў Беларусі ў якасці наглядальнікаў не запрашаюць. "На сумежнай тэрыторыі праходзяць вучэнні. За апошні час нават спроб запрасіць беларускі бок для назірання не было", - канстатаваў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.

29 жніўня 2023, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:170
 
Ключевые слова:
ОДКБ Военные учения Боевое братство-2023
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме