«На 2015 год мы плануем стварэнне амаль 10 інавацыйных вытворчасцей. Напрыклад, будзе завершана стварэнне цэнтра па вытворчасці шматфункцыянальных беспілотных лятальных апаратаў. У гэтым напрамку Беларусь дасягнула поспехаў, сёння ў нас выпускаецца тры тыпы апаратаў, чацвёрты асвойваем — на высокую далёкасць палётаў да 300 км», — расказаў ён.
Акрамя гэтага, да канца года павінен быць узведзены ўчастак па выпуску гемасарбентаў — спецыялізаваных вадкасцей для ачысткі крыві, якія цяпер вельмі запатрабаваны.
«У 2015 годзе запусцім новы і добра аснашчаны цэнтр па дакладнай апрацоўцы металаў — у першую чаргу па вытворчасці планетарна-цэўкавых матор-рэдуктараў з рэгулюемымі электрарухавікамі. Вытворчасць плануецца адкрыць на базе прыборабудаўнічага завода «Аптрон». Будзе завершаны шэраг аб’ектаў Цэнтральнага батанічнага саду. Думаю, што ў 2015 годзе мы прадставім таксама «БелБіяград» з яго пачатковымі праектамі і неабходнымі структурамі», — адзначыў Сяргей Чыжык.
Паводле слоў першага намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, адзін з прыярытэтных напрамкаў работы акадэміі — гэта стварэнне ўчастка па вытворчасці спецыялізаваных высокаэфектыўных святлодыёдных выпраменьвальнікаў для раслінаводства закрытага грунту. «Сёння мы прапанавалі новыя тэхналогіі для выкарыстання ў цяплічнай гаспадарцы, падбіраецца спецыяльны спектр, што вельмі важна, і выкарыстоўваецца святлодыёдная тэхніка — гэта вялікая эканомія энергіі. Ужо ідуць выпрабаванні ў шэрагу цяпліц, паказаны добрыя вынікі. Таксама мы павінны прадставіць прамысловую вытворчасць мікраўгнаення «Нанаплант» для шырокага прымянення ў раслінаводстве Беларусі.
Сёння мы сёе-тое ўжо вырабляем — нават можна купіць пры жаданні. Патрэбнасць вельмі высокая, і гэта вытворчасць пачне працаваць у гэтым годзе. Акрамя таго, будзе адкрыта малатанажная вытворчасць новых проціпухлінных і процівірусных фармацэўтычных апаратаў на аснове айчынных субстанцый», — расказаў Сяргей Чыжык.

У 2014 годзе было таксама адкрыта 10 інавацыйных вытворчасцей. Сярод іх вытворчасць паўправадніковых генератараў і індукцыйных установак для нагрэву металу пад пластычную дэфармацыю і тэрмаапрацоўку, доследна-прамысловая вытворчасць біяпрэпаратаў рознага прызначэння, вытворчасць замарожаных бактэрыяльных канцэнтратаў для малочнай прамысловасці адкрыта на базе інстытута мяса-малочнай прамысловасці. «З уводам апошняй мы ўжо на 60 працэнтаў можам забяспечыць рынак Беларусі такой прадукцыяй і сэканоміць штогод больш як $5 млн», — падкрэсліў Сяргей Чыжык. Акрамя таго, у мінулым годзе адкрыты рэспубліканскі навукова-медыцынскі цэнтр «Клетачныя тэхналогіі», дзе для лячэння выкарыстоўваюцца стваловыя клеткі.
Таксама створаны вытворчы ўчастак трафарэтнага друку для падрыхтоўкі і нанясення люмінафорных кампазіцый на розныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для святлодыёднай тэхнікі па тэхналогіі аддаленага люмінафора.
Звязда, 18 студзеня 2015